ЗАПРАШАЕМ АКУНУЦЦА Ў СВЕТ «МОДНАГА РОДНАГА»!
Прадстаўляем вам калекцыю беларускіх народных касцюмаў, якая нарадзілася дзякуючы любові да традыцый і майстэрству рук. Гэтыя цудоўныя ўборы былі створаны ў швейнаймай майстэрні аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна» у рамках праекта «Беларусачка» ГА «БелТІЗ» у Лепельскім раёне.
За кожным швом, за кожным узорам стаіць талент і натхненне. Вольга Мартыновіч, прадстаўнік Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» па Лепельскім раёне з’яўляеццаа ўтарам і выканаўцам гэтых касцюмаў. Варта адзначыць, што ў стварэнні аксесуараў да касцюмаў прынялі ўдзел не толькі жанчыны, але і мужчыны, што надае калекцыі асаблівую каштоўнасць і паказвае сапраўдную супольнасць.
Кожны касцюм – гэта не проста адзенне, а жывая гісторыя, увасобленая ў тканіне. Гэта сапраўдны твор мастацтва, які адлюстроўвае багацце, прыгажосць і глыбіню беларускай культуры.
Калекцыя атрымала кранальную назву «Беларусь мая сінявокая», і гэта невыпадкова. Яна натхнёная непаўторнай прыгажосцю нашай роднай зямлі, яе вечнымі каштоўнасцямі і непаўторным духам. Тут вы знойдзеце адлюстраванне традыцый, колераў і арнаментаў, якіяз’яўляюцца сапраўдным скарбам нашага народа, перададзеным з пакалення ў пакаленне.




